Пра Асацыяцыю
Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) заснавана ў 2007 годзе пры садзеянні Карпарацыі Карнегі (Нью-Йорк) і Амерыканскага савету навуковых таварыстаў. Гэта грамадская і навуковая арганізацыя аб’ядноўвае даследчыкаў у галіне гуманітарных навук перш за ўсё з Беларусі, Расіі і Украіны.
СТАТУТ ГРАМАДСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ «МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ГУМАНІТАРЫЯЎ»
Задачамі МАГу з'яўляюцца:
— адказ на сацыяльныя і інтэлектуальныя выклiкi, што абумоўлены калапсам камуністычнай сістэмы, працэсамі глабалізацыі і новага нацыябудаўніцтва ў рэгіёне;
— захаванне і развіццё сацыяльнай і навуковай супольнасці, што будзе спрыяць вытворчасці, свабоднаму выказванню і распаўсюджанню гуманітарных ведаў;
— спрыянне павялiчэнню сацыяльнага прэстыж і статусу гуманітарных ведаў, а таксама звязаных з імі прафесійных і этычных нормаў і каштоўнасцяў;
— развіццё ўзаемных сувязей паміж даследчыкамі-прадстаўнікамі розных галін гуманітарыстыкі і розных краін, перш за ўсё былых савецкіх рэспублік;
— заахвочванне інавацыённых даследванняў, накіраваных на рэвізію навуковых парадыгмаў, якія вызначаюць развіццё гуманітарных навук у рэгіёне;
— падтрымка незалежных індывідуальных даследчыцкіх праектаў наівышэйшай якасці, перш за ўсё сярод маладых вучоных.
Дзейнасць МАГу, якая ўключае ў сябе арганізацыю сумесных навуковых праектаў, абмен інфармацыяй пра магчымасці і цяжкасці развіцця гуманітарных даследванняў у рэгіёне, усталяванне непасрэдных кантактаў паміж рознымі навуковымі калектывамі, павінна садзейнічаць фармаванню новых уяўленняў пра пост-савецкую прастору ў міжнароднай навуковай супольнасці.
Працоўнымі мовамі МАГу з' яўляюцца: ангельская, беларуская, руская і ўкраінская.
Кіруючымі органамі Арганізацыі з'яўляюцца:
- Агульны сход
- Праўленне
- Прэзідэнт
- Віцэ-Прэзідэнт
- Наглядальная рада
Вышэйшым калегіяльным органам кіравання з'яўляецца Агульны сход. Агульны сход складаецца з непасрэдных членаў, што забяспечваецца іх асабістым удзелам або упаўнаважаных прадстаўнікоў членов.
Выканаўчым органам Арганізацыі, які выконвае кіраванне бягучай дзейнасцю, з'яўляецца Праўленне Арганізацыі. Праўленне агульнай колькасцю не меньш за 3 чалавека фармуецца Агульным сходам і складаецца з Прэзідэнта (кіраўніка Праўлення), Віцэ-Прэзідэнта (намесніка кіраўніка Праўлення) і члена або членаў Праўлення з тэрмінам паўнамоцтваў 3 гады.
Арганізацыю ўзначальвае Прэзідэнт, які таксама ўзначальвае Праўленне і абіраецца Агульным сходам арганізацыі тэрмінам на 3 гады.
Віцэ-Прэзідэнт абіраецца Агульным сходам арганізацыі тэрмінам на 3 гады, уваходзіць у склад Праўлення па пасадзе.
Кантралюючыя і кансультацыйныя функцыі арганізацыі выконвае Наглядальная рада арганізацыі (далей - Рада), якая абіраецца Агульным сходам з членаў арганізацыі ў складзе не меньш за 9 членаў Рады з тэрмінам паўнамоцтваў 3 гады.
Праўленне:
Прэзідэнт Шчытцова Таццяна Валер'еўна
Віцэ-Прэзідэнт Турый Алег Юр'евіч
Член праўлення Бухіна Вольга Барысаўна
Наглядальная рада:
- Алена Гапава
- Яраслаў Грыцак
- Гелінада Грынчанка
- Тамара Гундарава
- Леанід Зашкільняк
- Аляксандр Каменскі
- Барыс Каланіцкі
- Уільям Розэнберг
- Анджэй Тымовські
ГОЛОВНА | HOME PAGE | ГАЛОЎНАЯ | ГЛАВНАЯ

НОВИНИ Й АНОНСИ
9 февраля 2021 года
Call for proposals for online participation in ASEEES convention
28 января 2021 года