Дыскусія ў Мінску "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"

12 чэрвеня ў прасторы “Другі паверх” (пр. Машэрава, 9, 2 паверх) адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве. Мерапрыемства пачнецца а 18.00. Для ўдзелу неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы.

Дыскусія будзе накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (не)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятываў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцяў, так і краіны цалкам.

Дыскутантамі выступяць метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактарка Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар – Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).

Размова будзе будавацца вакол наступных пытанняў:

  • У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?
  • Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?
  • Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.

Другие новости

НОВИНИ Й АНОНСИ


ФОРМА ЗАЯВИ ВСТУПЛЕННЯ В МАГ
APPLICATION FORM

Форма заяви


ПАРТНЕРЫ

American Council of Learned Societies

Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies

Український католицький університет

Аналітичний центр УКУ

Лятучы ўніверсітэт

Київський національний університет імені Тараса Шевченка

Европейский университет в Санкт-Петербурге

Европейский гуманитарный университет

Міжнародний фонд “Відродження”

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Харківський національний університет імені В. Н. Каразіна